Пятница, 04 Окт 2024, 10:27
Uchi.ucoz.ru
Меню сайта
Форма входа

Категории раздела
Авиация и космонавтика [0]
Административное право [0]
Арбитражный процесс [0]
Архитектура [0]
Астрология [0]
Астрономия [0]
Банковское дело [0]
Безопасность жизнедеятельности [1930]
Биографии [0]
Биология [2350]
Биология и химия [0]
Биржевое дело [78]
Ботаника и сельское хоз-во [0]
Бухгалтерский учет и аудит [4894]
Валютные отношения [0]
Ветеринария [0]
Военная кафедра [0]
География [2269]
Геодезия [0]
Геология [0]
Геополитика [46]
Государство и право [13375]
Гражданское право и процесс [0]
Делопроизводство [0]
Деньги и кредит [0]
Естествознание [0]
Журналистика [660]
Зоология [0]
Издательское дело и полиграфия [0]
Инвестиции [0]
Иностранный язык [0]
Информатика [0]
Информатика, программирование [0]
Исторические личности [0]
История [6878]
История техники [0]
Кибернетика [0]
Коммуникации и связь [0]
Компьютерные науки [0]
Косметология [0]
Краеведение и этнография [540]
Краткое содержание произведений [0]
Криминалистика [0]
Криминология [0]
Криптология [0]
Кулинария [923]
Культура и искусство [0]
Культурология [0]
Литература : зарубежная [2115]
Литература и русский язык [0]
Логика [0]
Логистика [0]
Маркетинг [0]
Математика [2893]
Медицина, здоровье [9194]
Медицинские науки [100]
Международное публичное право [0]
Международное частное право [0]
Международные отношения [0]
Менеджмент [0]
Металлургия [0]
Москвоведение [0]
Музыка [1196]
Муниципальное право [0]
Налоги, налогообложение [0]
Наука и техника [0]
Начертательная геометрия [0]
Оккультизм и уфология [0]
Остальные рефераты [0]
Педагогика [6116]
Политология [2684]
Право [0]
Право, юриспруденция [0]
Предпринимательство [0]
Промышленность, производство [0]
Психология [6212]
психология, педагогика [3888]
Радиоэлектроника [0]
Реклама [910]
Религия и мифология [0]
Риторика [27]
Сексология [0]
Социология [0]
Статистика [0]
Страхование [117]
Строительные науки [0]
Строительство [0]
Схемотехника [0]
Таможенная система [0]
Теория государства и права [0]
Теория организации [0]
Теплотехника [0]
Технология [0]
Товароведение [21]
Транспорт [0]
Трудовое право [0]
Туризм [0]
Уголовное право и процесс [0]
Управление [0]
Управленческие науки [0]
Физика [2737]
Физкультура и спорт [3226]
Философия [0]
Финансовые науки [0]
Финансы [0]
Фотография [0]
Химия [1714]
Хозяйственное право [0]
Цифровые устройства [34]
Экологическое право [0]
Экология [1778]
Экономика [0]
Экономико-математическое моделирование [0]
Экономическая география [0]
Экономическая теория [0]
Этика [0]
Юриспруденция [0]
Языковедение [0]
Языкознание, филология [1017]
Новости
Чего не хватает сайту?
500
Статистика
Зарегистрировано на сайте:
Всего: 51640


Онлайн всего: 6
Гостей: 6
Пользователей: 0
Яндекс.Метрика
Рейтинг@Mail.ru

База рефератов


Главная » Файлы » База рефератов » История

Народніцкія і сацыал-дэмакратычныя арганізацыі на Беларусі


Гость, для того чтобы скачать БЕСПЛАТНО ПОЛНУЮ ВЕРСИЮ РЕФЕРАТА, Вам нужно кликнуть по любой ссылке после слова оплачиваемая реклама.
20 Мар 2013, 18:40

НАРОДНІЦКІЯ І САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТЫЧНЫЯ АРГАНІЗАЦЫІ НА БЕЛАРУСІ

Пасля падаўлення паўстання 1863 - 1864 гг. на Беларусі адбыўся рэзкі спад сялянскіх выступленняў, і на працягу наступных 40 гадоў сялянскі рух ніколі не дасягаў таго ўзроўню, які назіраўся на рубяжы 50 — 60-х гадоў, у час падрыхтоўкі і правядзення рэформы 1861 г. У 1864 - 1880 гг. рэгістравалася ў сярэднім толькі 8-10 сялянскіх хваляванняў штогод. У 80-я гады адбыўся адносны ўздым сялянскага руху (амаль падвоіўся ў параўнанні з папярэднім дзесяцігоддзем), але ў 90-я гады наступіў чарговы спад.

Галоўнымі прычынамі сялянскіх выступленняў былі перажыткі прыгонніцтва, якія захаваліся пасля рэформы 1861 г.: буйное памешчыцкае землеўладанне і малазямелле сялян, сервітуты, што належалі памешчыкам, але без якіх сялянская гаспадарка не магла існаваць, прававая няроўнасць сялян у параўнанні з іншымі саслоўямі. Усе гэтыя асаблівасці накладвалі свой адбітак на формы праяўлення сялянскага руху.

Болыпасць сялянскіх выступленняў была звязана з пазямельнымі адносінамі паміж памешчыкамі і сялянамі. Перш за ўсё гэта захопы адрэзкаў, сервітутаў, спрэчных зямель, супраціўленне размежаванню зямель, патравы, парубкі лесу і г. д. У 80 - 90-я гады XIX ст. такія формы сялянскіх выступленняў складалі больш за 60 % іх агульнай колькасці. 27 % выступленняў сялян былі звязаны з супраціўленнем уладам пры выкананні судовых рашэнняў, пастаноў і распараджэн-няў адміністрацыйных устаноў. Сяляне таксама змагаліся супраць павышэння арэнднай платы за зямлю, адмаўляліся плаціць падаткі і нядоімкі ў дзяржаўную казну. Своеасаблівай формай іх барацьбы з'явіўся масавы рух за перасяленне на вольныя землі ў Сібір і Паўднёвую Расію, які ў 80 — 90-х гадах ахапіў Магілёўскую і Віцебскую губерні, некаторыя паветы Мінскай губерні. Да пачатку XX ст. класавыя супярэчнасці ўнутры сялянства яшчэ не атрымалі значнага развіцця і складалі ўсяго 1,1 % выступленняў. Увогуле, сялянскі рух у 60 — 90-я гады меў стыхійны характар. Хваляванні сялян былі паасобныя і неарганізаваныя.

Пасля рэформы 1861 г. на Беларусі значна паскорыўся працэс фарміравання класа наёмных рабочых. Асаблівасці сацыяльнаэканамічнага развіцця беларускіх губерняў: адсутнасць буйных і перавага дробных рамесніцкіх прадпрыемстваў з невялікай колькасцю працуючых на іх рабочых, сялянскае малазямелле і мноства яўрэйс-кай беднаты ў горадзе — стваралі лішак рабочай сілы і пашыралі магчымасці эксплуатацыі пралетарыяту. Заработная плата беларускіх рабочых у параўнанні з агульнарасійскім паказчыкам у канцы XIX — пачатку XX ст. была амаль на 1/3 ніжэй. У першыя два дзесяцігоддзі пасля адмены прыгонніцтва ўмовы працы рабочых ніяк не рэгламентаваліся, адсутнічала ўсялякая сацыяльная забяспечанасць.

Прыгнёт з боку капіталістаў выклікаў супраціўленне рабочых. Спачатку гэта былі стыхійныя хваляванні ў форме групавых уцёкаў з месца працы, калектыўных скаргаў і г. д. Нярэдка хваляванні суправаджаліся разгромам абсталявання, заводскіх будынкаў, лавак, кантор, а то і забойствам упраўляючых. У 70-я гады асноўнай фор-май пратэсту рабочых стала стачка, а галоўным патрабаваннем — па-ляпшэнне ўмоў жыцця і працы рабочых, г. зн. павышэнне заработнай платы, скарачэнне працоўнага дня, змяншэнне штрафаў. У пачатку 80-х гадоў на рабочы рух Беларусі значны ўплыў аказалі масавыя забастоўкі пралетарыяту Полышчы.

Самым буйным атрадам пралетарыяту на Беларусі былі чыгуначнікі, а іх выступленні адрозніваліся большай арганізаванасцю і масавасцю. Такое выступленне адбылося ў 1864 г. на будаўніцтве чыгуначнай дарогі Вільня—Баранавічы, у 1876 г. баставалі рабочыя слясарна-кавальскіх майстэрняў Маскоўска-Брэсцкай чыгункі, у 1886 і 1894, гг. — будаўнікі Лібава-Роменскай чыгункі ў Гомелі. Тым не менш выступ-ленняў рабочых на Беларусі было няшмат. У 70-я гады іх зарэгістравана 7, у 80-я - 10. Толькі ў 90-х гадах пачаўся ўздым стачачнай барацьбы (адбылося 59 выступленняў, прычым 53 з іх у другой палове). Паступова рабочы рух набыў арганізаванасць і вылу-чыўся ў самастойную плынь.

Пад націскам рабочага руху буйных прамысловых цэнтраў Расіі ў 80 — 90-я гады царскі ўрад быў вымушаны прыняць шэраг закана-даўчых актаў, якія абмяжоўвалі эксплуатацыю фабрычна-заводскіх рабочых. У 1882 г. забаронена праца дзяцей да 12 гадоў, скарочаны працоўны дзень для падлеткаў (12 — 15 гадоў), ім не дазвалялася працаваць у начны час і святочныя дні. Законам 1885 г. на тэк-стыльных прадпрыемствах забаранялася начная праца жанчын і пад-леткаў да 17 гадоў. У 1886 г. быў абмежаваны памер штрафаў і ўводзіліся разліковыя кніжкі, дзе вызначаліся ўмовы найму рабочых. У 1897 г. працягласць працоўнага дня абмяжоўвалася 11,5 гадзіны. 3 1882 г. для назірання за выкананнем працоўнага заканадаўства павінны былі стварацца фабрычныя інспекцыі. Аднак прынятыя за-коны асабліва не паўплывалі на становішча рабочых Беларусі. Кант-роль за ажыццяўленнем законаў аказаўся вельмі слабым, у дадатак яны не распаўсюджваліся на дробную і рамесніцкую вытворчасць, а буйных прадпрыемстваў на Беларусі было мала.

Арганізаваны рэвалюцыйны рух на Беларусі пачаў адраджацца толькі ў сярэдзіне 70-х гадоў. У той час пануючым накірункам апазіцыйнай грамадскай думкі ў Расіі было народніцтва. Ідэалагічна яно грунтавалася на тэорыі сялянскага сацыялізму, заснавальнікамі якой былі А.Герцэн і М.Чарнышэўскі. Народнікі верылі ў асаблівы шлях развіцця Расіі. Ім не падабаўся капіталізм, які суправаджаўся пралетарызацыяй дробных уласнікаў. Народнікі спадзяваліся, што Расія мае магчымасць пазбегнуць капіталістычнай стадыі і, абапіраючыся на сялянскую абшчыну, перайсці адразу да сацыялізму. Сваіх прыхільнікаў народніцтва знайшло перш за ўсё сярод разна-чыннай інтэлігенцыі.

3 самага пачатку ў народніцтве існавалі дзве плыні - рэвалюцыйная і рэфарматарская. Прадстаўнікі першай асноўным сродкам дасягнення сваіх мэт лічылі сялянскую рэвалюцыю і рабілі ўсё магчымае, каб падштурхнуць сялян да рашучай барацьбы супраць самадзяржаўя і перажыткаў прыгонніцтва. Памяркоўныя народнікі хацелі перайсці да сацыялізму шляхам паступовага рэфармавання існуючага ладу Расіі. У 70-я — пачатку 80-х гадоў найболып папулярным было рэвалюцый-нае народніцтва, якое выпрацавала тры праграмы дзеянняў: прапа-гандысцкую. (П.Л.Лаўроў), бунтарскую (М.А.Бакунін) і змоўніцкую (П.М.Ткачоў).

Народніцкі рух на Беларусі быў ідэйна і арганізацыйна звязаны з агульнарасійскім. Сярод вядомых расійскіх народнікаў 70-х гадоў былі ўраджэнцы Беларусі М.Судзілоўскі, С.Кавалік, І.Грынявіцкі, Р.Ісаеў, К.Брэшка-Брэшкоўская, А.Бонч-Асмалоўскі. У другой палове 70 — пачатку 80-х гадоў у Мінску, Магілёве, Гродне, Віцебску, Пінску, Оршы, Слуцку і іншых гарадах Беларусі дзейнічалі народніцкія гурткі. Іх наведвалі ў першую чаргу навучэнцы, якія пад выглядам самаадукацыі вывучалі забароненую літаратуру. Меліся спробы весці агітацыю сярод сялян. Магчымасці гэтых гурткоў былі велыді абмежаваныя. Удзельнікі іх не бачылі асаблівасцей гістарычнага, сацыяльна-эканамічнага і нацыянальнага развіцця краю, іх дзейнасць цалкам залежала ад тых працэсаў, што адбываліся ў народніцкіх арганізацыях цэнтра Расіі.

Калі летам 1879 г. пецярбургская арганізацыя "Зямля і воля" раскалолася на "Народную волю" і "Чорны перадзел", большасць народнікаў на Беларусі падтрымала апошнюю, якая кіравалася старой прапагандысцкай тактыкай. У 1879 і 1880 гг. на Беларусь двойчы прыязджаў лідэр "Чорнага перадзелу" Г.В.Пляханаў. У Мінску была арганізавана цэнтральная падпольная друкарня "Чорнага перадзелу", якая ў па-чатку 1881 г. выпусціла тры нумары цэнтральнага органа арганізацыі — газеты "Черный передел", столькі ж нумароў газеты для рабочых "Зерно" і дзве пракламацыі. Між тым "Чорны перадзел" праіснаваў нядоўга. У 1882 г. арганізацыя распалася, яе кіраўнікі, у тым ліку і Пляханаў, выехалі за мяжу. Былыя прыхільнікі "Чорнага перадзелу", што засталіся ў Расіі, пачалі пераходзіць на пазіцыі "Народнай волі".

У сваёй дзейнасці нарадавольцы рабілі стаўку на індывідуальны палітычны тэрор супраць прадстаўнікоў улады. 1 сакавіка 1881 г., пасля некалькіх няўдалых спроб, яны забілі Аляксандра II. Бомбу ў цара кінуў ураджэнец Мінскай губерні І.Грынявіцкі. Кіраўнікі "Народнай волі" спадзяваліся, што забойства цара з'явіцца сігналам да народнага паўстання ў Расіі. Аднак ніякага паўстання не адбылося, а рэпрэсіі супраць рэвалюцыянераў у хуткім часе прывялі да знішчэння цэнтральных і многіх правінцыяльных арганізацый "Народнай волі".

Рэвалюцыйнае народніцтва апынулася ў глыбокім ідэйна-арганізацыйным крызісе.

Народнікі на Беларусі спрабавалі аб'яднацца ў адзіную арганізацыю. У пачатку 1882 г. у Вільні была створана Паўночна-заходняя арганізацыя "Народнай волі". Праўда, праіснавала яна нядоўга. Ужо ў канцы года паліцыі ўдалося раскрыць і арыштаваць членаў цэнтральнай групы. На Беларусі засталіся дзейнічаць толькі некаторыя мясцовыя гурткі: у Гродне, Мінску, Віцебску, Пінску, Магілёве, Горках.

У першай палове 80-х гадоў у Пецярбургу існавалі гурткі студэнтаў - выхадцаў з Беларусі нарадавольніцкага і ліберальна-асветнідкага накірункаў. Падпольна яны выдалі некалькі публіцыстычных твораў, напісаных на рускай мове: адозвы "Да беларускай моладзі" і "Да беларускай інтэлігенцыі", "Лісты пра Беларусь. Ліст першы", "Пас-ланне да землякоў-беларусаў". У 1884 г. члены групы "Гоман" (А.Марчанка, Н.Ратнер і інш.) выступілі з ініцыятывай аб'яднання ўсіх народніцкіх гурткоў Беларусі. Імі было выдадзена два нумары гектаграфічнага часопіса "Гоман" (на рускай мове). Гоманаўцы падзялялі праграму "Народнай волі", з'яўляліся прыхільнікамі аб'яднання ўсіх рэвалюцыйных сіл Расіі для барацьбы з самадзяржаўем. Іх ідэалам была вольная ад сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту Расія, пабудаваная на аснове федэрацыі самастойных аблас-цей.

Гоманаўцы аб'явілі сябе "Беларускай сацыяльна-рэвалюцыйнай групай". Яны мелі сувязі з народніцкімі гурткамі Мінска, Віцебска, Магілёва, але аб'яднаць усіх рэвалюцыйных народнікаў Беларусі ў той час не былі здольныя. Як і іншыя арганізацыі рэвалюцыйнага народніцтва Расіі, беларускія народнікі перажывалі значны крызіс. У другой палове 80-х — 90-я гады пануючым накірункам у народніцтве з'яўляўся ліберальны. Ліберальныя народнікі адмовіліся ад рэвалю-цыйных метадаў барацьбы і галоўную ўвагу звярнулі на рэфармаван-не зямельнага заканадаўства з мэтай павялічыць сялянскае землеў-ладанне і захаваць абшчыну ў вёсцы. Гэтым яны спадзяваліся выраіпыць аграрную праблему. Разам з тым беларускія ліберальныя народнікі цікавіліся гісторыяй і культурай свайго краю, спрыялі развіццю нацыянальнай самасвядомасці беларусаў.

У рэвалюцыйным руху Расіі ідэалогія народніцтва паступова сас-тупала месца марксізму. Першае зраёмства з марксісцкай літаратурай адбылося яшчэ ў гуртках народнікаў. Узнікненне самастойнага сацыял-дэмакратычнага руху на Беларусі звязана з дзейнасцю польскай партыі "Пралетарыят" (утворана ў 1882 г.) і пляханаўскай групы "Вызваленне працы" (утворана ў 1883 г. у Швейцарыі), у якой актыўна ўдзельнічалі беларускія народнікі А.Трусаў і С.Ляўкоў, паэт-дэмак-рат А.Гурыновіч. У другой палове 80 - пачатку 90-х гадоў у нека-торых гарадах Беларусі былі арганізаваны гурткі, у якіх вывучалі працы К.Маркса, Ф.Энгельса і іх паслядоўнікаў. У Мінску такімі гурткамі кіравалі Э.Абрамовіч, І.Гурвіч, С.Трусевіч, Гомелі — А.Поляк і І.Захарын, Гроднё - М.Дзем'яновіч і С.Галюн, Віцебску -А.Амстэрдам, М.Заслаўскі, П.Дубінская і Х.Усышкін.

Першыя марксісцкія гурткі на Беларусі былі нешматлікія і амаль не звязаныя з масавым рабочым рухам. Пералом у дзейнасці сацыял-дэмакратычных арганізацый Беларусі наступіў пасля 1895 г., калі ў Пецярбургу пад кіраўніцтвам У.І.Леніна быў створаны "Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа". "Саюз" пачаў арганізацыйную работу па аб'яднанні ўсіх сацыял-дэмакратычных гурткоў Расіі ў адзіную партыю. У той час сацыял-дэмакратычныя арганізацыі ўжо існавалі ў Мінску, Гомелі, Віцебску, Пінску, Смаргоні, Брэст-Літоўску, Грод-не, Ашмянах. Яны вялі палітычную агітацыю, распаўсюджвалі рэвалюцыйную літаратуру, кіравалі стачачнай барацьбой рабочых.

Такім чынам, у другой палове XIX ст. рэвалюцыйны рух на Беларусі, як і ва ўсёй Расіі, яшчэ не дасягнуў сваёй асноўнай мэты — самадзяржаўе і звязаная з ім сацыяльна-эканамічная і палітычная сістэма працягвалі існаваць. Але менавіта ў гэты час былі закладзены ідэйныя і арганізацыйныя асновы далейшай барацьбы розных апазіцыйных самадзяржаўю сіл, якія ў хуткім часе пачалі фарміравацца ў палітычныя партыі.

Паслярэформеннае развіццё капіталізму стварыла на Беларусі на мяжы XIX - XX стст. сацыяльныя і эканамічныя перадумовы абвастрэння класавай барацьбы, развіцця рэвалюцыйнага руху. Прамысловы крызіс у сваю чаргу падштурхнуў развіццё рабочага руху. Сведчаннем гэтага з'явіліся першамайскія стачкі і дэманстрацыі ў Мінску, Гомелі, якія былі разагнаны паліцыяй. Праходзілі эканамічныя забастоўкі. Колькасць выступленняў паступова павялічвалася: усяго за 1900 — 1904 гг. на Беларусі адбылося 58 стачак і 25 палітычных забастовак (за папярэднія 6 гадоў — адпаведна 53 і 8). Асаблівага размаху дасягнула палітычная барацьба рабочых у верасні 1904 г., калі ў многіх гарадах прайшлі палітычныя стачкі, вулічныя дэманстрацыі, масавыя мітынгі ў знак пратэсту супраць расстрэлу мітынгу рабочых у Беластоку.

Уздым рабочага руху меў моцны ўплыў на беларускае сялянства, якое ўзнімалася на барацьбу за зямлю, знішчэнне памешчыцкага землеўладання і ліквідацыю прыгонніцкіх перажыткаў. У 1900 — 1904 гг. на Беларусі адбыліся 143 сялянскія выступленні. Характэрнай рысай палітычнага жыцця на Беларусі ў гэты перыяд была амаль поўная адсутнасць палітычных свабод ва ўмовах сама-дзяржаўя. Улады ўсімі сродкамі праследавалі любыя спробы дабіцца дэмакратычных свабод шляхам правядзення сходаў, дэманстрацый, забастовак. Мінскі губернатар 14 снежня 1901 г. выдаў абавязковыя пастановы, у якіх указвалася, што &quo

***** Скачайте бесплатно полную версию реферата !!! *****
Категория: История | Добавил: Lerka
Просмотров: 323 | Загрузок: 3 | Рейтинг: 0.0/0 | Жаловаться на материал
Всего комментариев: 0
html-cсылка на публикацию
BB-cсылка на публикацию
Прямая ссылка на публикацию
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Профиль
Пятница
04 Окт 2024
10:27


Вы из группы: Гости
Вы уже дней на сайте
У вас: непрочитанных сообщений
Добавить статью
Прочитать сообщения
Регистрация
Вход
Улучшенный поиск
Поиск по сайту Поиск по всему интернету
Наши партнеры
Интересное
Популярное статьи
Портфолио ученика начальной школы
УХОД ЗА ВОЛОСАМИ ОЧЕНЬ ПРОСТ — ХОЧУ Я ЭТИМ ПОДЕЛИТ...
Диктанты 2 класс
Детство Л.Н. Толстого
Библиографический обзор литературы о музыке
Авторская программа элективного курса "Практи...
Контрольная работа по теме «Углеводороды»
Поиск
Учительский портал
Используются технологии uCoz