Четверг, 12 Дек 2024, 00:23
Uchi.ucoz.ru
Меню сайта
Форма входа

Категории раздела
Учителю физики [224]
Учителю химии [112]
Учителю биологии [744]
Учителю информатики [147]
Учителю математики [110]
Учителю русского языка [250]
Учителю астрономии [437]
Учителю иностранного языка [182]
Учителю истории (открытые уроки) [151]
Учителю обществознания [53]
Учителю истории [354]
Учителю труда [14]
Учителю ОБЖ [2]
Учителю искусствоведения [0]
Изо
Учителю белорусского языка и литературы [1]
Учителю допризывной и медицинской подготовки [0]
Учителю географии [9]
Учителю МХК [1]
Учителю музыки [3]
Учителю физкультуры [15]
Учителю черчения [0]
Новости
Чего не хватает сайту?
500
Статистика
Зарегистрировано на сайте:
Всего: 51652


Онлайн всего: 4
Гостей: 4
Пользователей: 0
Яндекс.Метрика
Рейтинг@Mail.ru

Каталог статей


Главная » Статьи » По предмету » Учителю белорусского языка и литературы

Этнаграфічны турнір
Мэты: пашырыць веды пра гісторыка-культурную спадчыну Беларусі; фарміраваць паважлівыя адносіны да сваёй Радзімы, выхоўваць пачуццё гонару і глыбокай павагі да нацыянальных традыцый, звычаяў, культуры, развіваць творчыя здольнасці.
Сцэнарны план мерапрыемства
(Гучыць калыханка ў выкананні вучаніцы)

Карта Беларусі з надпісам “Зямля пад Белымі крыламі”
Я ўдзячны лёсу, што з усіх краёў
Ён выбраў для мяне навекі гэты…

1 настаўнік: Слухаючы такую песню, гэтую адвечную і неўміручую песню матчынай мовы, - міжволі думаеш: можа быць, менавіта адсюль, вось з гэтай калыханкі, з яе самай геніяльнай мелодыі і пачынаецца Чалавек. (Н.Гілевіч).
2 настаўнік:
Жанчыны,
Маці-словатворцы,
У час калыханак вы сплялі
Імя вясне, пчале і зорцы,
Усім добрым дзівам на зямлі.

І мы пад поглядам пагожым
Спеў блізкіх сэрцаў пазнаём,
І словам чыстым і прыгожым
Сваю каханую завём.

З пяшчотнасцю не раз паўторым:
Таго не ведаем зусім,
Што вамі знойдзенае дорым,
Частуем мёдам не сваім.
(А.Пысін)

1 настаўнік:
У нас бярозу не спілоўваюць,
А спускаюць.
Жанчын не любяць, а кахаюць.
Хлеб не рэжуць, а крояць…
Бачыце цяпер самі:
Ёсць розніца ці няма?
Хоць мова наша не царская,
Ды га-спа-дад-ская.
(В.Дашкевіч)
2 настаўнік: Сёння мы з вамі правядзём этнаграфічны турнір “Вандроўка па родным краі”, у час якой мы праверым вашы веды па культуры беларускага народа, узгадаем матэрыял па беларускай этнаграфіі,
1 тур: Размінка
1. Што дало падставы Уладзіміру Караткевічу назваць нашу Беларусь ,,зямлёю пад белымі крыламі”?
2. Што ў хаце лічыцца формай прыручэння агню?
3. Назавіце ўсе імёны дачкі Рагвалода Рагнеды, растлумачце іх паходжанне.
4. Сапраўднае імя і імя па бацьку Якуба Коласа?
5. Чаму нанач трэба закрываць калодзежы і посуд з вадой?
(Будуць купацца чэрці)
6. Як называецца беларускае свята, якое ўшаноўвае ўсіх памерлых продкаў.
7. Назавіце беларускі нацыянальны інструмент.
8. У Беларускім дзяржаўным тэатры імя Я.Купалы ёсць традыцыя – новы тэатральны сезон пачынаць менавіта гэтай камедыяй. Якой?
9. У якім месяцы не спраўлялі вяселле нашы продкі? Чаму?
10. Якія расліны адлюстраваны на сучасным гербе Беларусі?
(Жыта, клевер, лён)
11.Назавіце дрэвы, якія сімвалізуюць жаночы і мужчынскі пачатак?
(Дуб і бяроза)
12.Да якога летняга свята не ядуць яблыкі?
(Да Спаса)
13.Назавіце дні тыдня, якія адпавядаюць наступным характарыстыкам: святая, цяжкі, радзіцельская (бацькоўская), чысты.
(Нядзеля, панядзелак, субота, чацвер).
Настаўнік: Лічыцца, што пасля мовы народнае адзенне – найбольш важная этнічная прымета. Строй беларускіх сялян цалкам адпавядаў тамуідэалу прыгажосці, што выяўляўся ў мелодыі народнай песні, гуках народных інструментаў, пластыцы народнага танцу.
(Выступленне падрыхтаваных вучняў)
Настаўнік: Нядаўна мы наведалі музей “Беларуская хатка”, які знаходзіцца ў ДУА “Сяярэдняй школе №5”. Вашай увазе невялікае відэа. Давайце зараз узгадаем назвы тых прадметаў быту сялян, якія вы там бачылі? За адну хвіліну вам неабходна іх успомніць і запісаць адказы на лісты на 10 пытанняў.
ПЫТАННІ для 3 тура
1) Як называецца па-іншаму ткацкі станок?
2) Што служыла асноўным матэрыялам для вырабу тканіны?
3) Для чаго служыў калаўрот?
4) На якім чаўнаку не пераплывеш раку?
5) У сучаснага праса ёсць старэйшыя сястрыцы? Што гэта?
6) Якім грабянцом галавы не расчэшаш?
7) Проста дзіва. Ці не так? А завецца – андарак? Што гэта?
8) Назва смачная – ды не з’ясі.
АДКАЗЫ: 1. Кросны; 2. Лён; 3. Для вырабу нітак; 4. Ткацкі станок; 5. Качалкі; 6. Ільночасалка; 7. Спадніца ў палоску ці ў клетку; 8. Пранік.
1 настаўнік
А можна я Вам загадку загадаю? Білі мяне, калацілі мяне, на полі цягалі, на кавалкі рвалі, а затым ткалі і на стол саджалі.
Вучні: Лён.
2 настаўнік
Колькі працы трэба перарабіць, каб з кволых раслінак атрымаліся посцілкі, прыгожыя рушнікі. Што робяць з ільном?
Вучні: Сеюць, полюць, рвуць, сцелюць, сушаць, мнуць, трэблюць, чэшуць, прадуць, ткуць.
Гучыць песня ”Ох, і сеяла Ульяніца лянок”
Ох, і сеяла Ульяніца лянок,
Ох, і сеяла Іванаўна лянок!

Прыпеў:
Ох, сэрца — лянок,
Мая радасць ты, лянок!
Ўсё бялюсенькі кужалёк!

Ох, палола Ульяніца лянок,
Ох, палола Іванаўна лянок!
Прыпеў.
Ох, і рвала Ульяніца лянок,
Ох, і рвала Іванаўна лянок!
Прыпеў.
А сарваўшы, у снапочкі ставіла,
А сарваўшы, у снапочкі ставіла.
Прыпеў.
Ох, і слала Ульяніца лянок,
Ох, і слала Іванаўна лянок!
Прыпеў.
Ох, і прала Ульяніца лянок,
Ох, і прала Іванаўна лянок!
Прыпеў.
Ох, і ткала Ульяніца лянок,
Ох, і ткала Іванаўна лянок!
Прыпеў.
А саткаўшы, ды сарочак нашыла,
А саткаўшы, ды бялёных нашыла!
Прыпеў.

4 тур “Перакладчыкі” Перакладзіце апошні радок песні-танца “Лявоніха” з беларускай мовы на рускую і праспявайце (1 бал – за смеласць).

А Лявонiха не жонка была,
Нямытую мне кашульку дала,
Нямытую, некачаную.
У суседа пазычаную.

А Лявониха (…и) не жена(-то) была,
Невыстиранную мне рубашечку (сорочку) дала,
Нестиранную, невыглаженную** (необваленную).
У соседа одолженную (занятую).

5 тур ,,Смачны”
Жур, магерка, поліўка, мачанка, конаўка, верашчака, брында, хрусты, панёва, глазуха, мянташка, локшыны, ламанцы, мачыльня, наліснікі, абліваха, панцак, калдуны, жырандоль, капытка, жлукта, узвар, збінец, гэбель.

Жур, магерка, поліўка, мачанка, конаўка, верашчака, брында, хрусты, панёва, глазуха, мянташка, локшыны, ламанцы, мачыльня, наліснікі, абліваха, панцак, калдуны, жырандоль, капытка, жлукта, узвар, збінец, гэбель.
(Вылучаныя словы — стравы)
Заключная частка:
Каб стаць чалавекам
У век наш суровы,
Помні жыцця асновы:
Гавары, як вучыла маці,
Pa6i, як вучыў бацъка,
Жыві, як добрыя людзі,
Усё, на што здольны,
Зрабі для Радзімы.
Каб спраўдзіліся нашы мары i спадзяваніі, мы запалім вось гэтую асвечаную ў царкве свечку. Хай яе святло ачысціць нас ад бруду, абыякавасці, раўнадушша i няшчырасці, няпраўды i маны. Хай яе святло азорыць нашы сэрцы, душы любоўю i дабрынёй. Давайце жыць па запавеце "Без чалавечнасці не будзе вечнасці"
Категория: Учителю белорусского языка и литературы | Добавил: valya_malinovskaya_74 (08 Июн 2016)
Просмотров: 864 | Рейтинг: 1.0/ 6 Оштрафовать | Жаловаться на материал
Похожие материалы
Всего комментариев: 0

Для блога (HTML)


Для форума (BB-Code)


Прямая ссылка

Профиль
Четверг
12 Дек 2024
00:23


Вы из группы: Гости
Вы уже дней на сайте
У вас: непрочитанных сообщений
Добавить статью
Прочитать сообщения
Регистрация
Вход
Улучшенный поиск
Поиск по сайту Поиск по всему интернету
Наши партнеры
Интересное
Популярное статьи
Портфолио ученика начальной школы
УХОД ЗА ВОЛОСАМИ ОЧЕНЬ ПРОСТ — ХОЧУ Я ЭТИМ ПОДЕЛИТ...
Диктанты 2 класс
Детство Л.Н. Толстого
Библиографический обзор литературы о музыке
Авторская программа элективного курса "Практи...
Контрольная работа по теме «Углеводороды»
Поиск
Главная страница
Используются технологии uCoz