Воскресенье, 01 Дек 2024, 14:40
Uchi.ucoz.ru
Меню сайта
Форма входа

Категории раздела
Авиация и космонавтика [0]
Административное право [0]
Арбитражный процесс [0]
Архитектура [0]
Астрология [0]
Астрономия [0]
Банковское дело [0]
Безопасность жизнедеятельности [1930]
Биографии [0]
Биология [2350]
Биология и химия [0]
Биржевое дело [78]
Ботаника и сельское хоз-во [0]
Бухгалтерский учет и аудит [4894]
Валютные отношения [0]
Ветеринария [0]
Военная кафедра [0]
География [2269]
Геодезия [0]
Геология [0]
Геополитика [46]
Государство и право [13375]
Гражданское право и процесс [0]
Делопроизводство [0]
Деньги и кредит [0]
Естествознание [0]
Журналистика [660]
Зоология [0]
Издательское дело и полиграфия [0]
Инвестиции [0]
Иностранный язык [0]
Информатика [0]
Информатика, программирование [0]
Исторические личности [0]
История [6878]
История техники [0]
Кибернетика [0]
Коммуникации и связь [0]
Компьютерные науки [0]
Косметология [0]
Краеведение и этнография [540]
Краткое содержание произведений [0]
Криминалистика [0]
Криминология [0]
Криптология [0]
Кулинария [923]
Культура и искусство [0]
Культурология [0]
Литература : зарубежная [2115]
Литература и русский язык [0]
Логика [0]
Логистика [0]
Маркетинг [0]
Математика [2893]
Медицина, здоровье [9194]
Медицинские науки [100]
Международное публичное право [0]
Международное частное право [0]
Международные отношения [0]
Менеджмент [0]
Металлургия [0]
Москвоведение [0]
Музыка [1196]
Муниципальное право [0]
Налоги, налогообложение [0]
Наука и техника [0]
Начертательная геометрия [0]
Оккультизм и уфология [0]
Остальные рефераты [0]
Педагогика [6116]
Политология [2684]
Право [0]
Право, юриспруденция [0]
Предпринимательство [0]
Промышленность, производство [0]
Психология [6212]
психология, педагогика [3888]
Радиоэлектроника [0]
Реклама [910]
Религия и мифология [0]
Риторика [27]
Сексология [0]
Социология [0]
Статистика [0]
Страхование [117]
Строительные науки [0]
Строительство [0]
Схемотехника [0]
Таможенная система [0]
Теория государства и права [0]
Теория организации [0]
Теплотехника [0]
Технология [0]
Товароведение [21]
Транспорт [0]
Трудовое право [0]
Туризм [0]
Уголовное право и процесс [0]
Управление [0]
Управленческие науки [0]
Физика [2737]
Физкультура и спорт [3226]
Философия [0]
Финансовые науки [0]
Финансы [0]
Фотография [0]
Химия [1714]
Хозяйственное право [0]
Цифровые устройства [34]
Экологическое право [0]
Экология [1778]
Экономика [0]
Экономико-математическое моделирование [0]
Экономическая география [0]
Экономическая теория [0]
Этика [0]
Юриспруденция [0]
Языковедение [0]
Языкознание, филология [1017]
Новости
Чего не хватает сайту?
500
Статистика
Зарегистрировано на сайте:
Всего: 51648


Онлайн всего: 25
Гостей: 25
Пользователей: 0
Яндекс.Метрика
Рейтинг@Mail.ru

База рефератов


Главная » Файлы » База рефератов » Литература : зарубежная

Канцэпт "шчасце" у мове сучаснай беларускай паэзіі


Гость, для того чтобы скачать БЕСПЛАТНО ПОЛНУЮ ВЕРСИЮ РЕФЕРАТА, Вам нужно кликнуть по любой ссылке после слова оплачиваемая реклама.
23 Ноя 2013, 00:05

ЗМЕСТ

УВОДЗІНЫ

I. Канцэпт з пункту погляду розных навуковых пазіцый

1.1 Паняцце канцэпту ў лінгвістычнай літаратуры

1.2 Адзінка шчасце ў лексікаграфічных працах

1.3 Шчасце з пункту погляду этыкі, філасофіі, псіхалогіі

II. Сінтагматычныя палі намінацый шчасця

2.1 Спалучальнасць лексем шчасце, доля, лёс, радасць з дзеясловамі

2.2 Спалучальнасць лексем шчасце, доля, лёс, радасць з прыметнікамі

2.3 Спалучальнасць лексем, што ўваходзяць у састаў канцэпту шчасце з назоўнікамі

2.4 Словазлучэнні, утвораныя па мадэлі шчасце (доля, лёс, радасць) + займеннік

III. Вобразна-выяўленчы патэнцыял канцэпту шчасце ў мове паэзіі

3.1 Вербальныя рэалізацыі канцэпту шчасце

3.2 Аналіз вобразнага кампанента канцэпту шчасце

3.3 “Крыніцы” шчасця паводле паэтычных твораў

ЗАКЛЮЧЭННЕ

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

КРЫНІЦЫ

ДАДАТАК


УВОДЗІНЫ

Адным з актуальных аспектаў сучасных лінгвістычных даследаванняў з’яўляецца праблема ўзаемадачыненняў мовы і культуры, асаблівасці адлюстравання духоўнага свету моўнымі сродкамі. Як вядома, у кожнай мове выяўляецца нацыянальная спецыфіка светабачання, спосаб фіксацыі тых ці іншых фактаў рэчаіснасці.

Праблема ўзаемадзеяння культуры і мовы з’яўляецца аб’ектам даследавання шматлікіх навуковых дысцыплін. Так, да яе звяртаюцца прадстаўнікі этнапсіхалінгвістыкі, сацыялінгвістыкі, лінгвакультуралогіі, псіхалінгвістыкі.

Пытаннямі мовы і культуры, іх узаемадзеяння і ўзаемадачынення цікавіліся яшчэ ў пачатку XIX стагоддзя такія вучоныя, як А.А.Патабня, У.Уорс, Вільгельм фон Гумбальт.

З сучасных лінгвістаў, якія займаюцца распрацоўкай канцэпту, - Варкачоў С.Г. (“Лінгвакультуралогія” (2001), “Дыскурсная варыятыўнасць лінгваканцэпту” (2005), Карпаў В.А. (“Скрозь прызму канцэптаў” (2004), Кашалёў А.Д. (“О концептуальных значениях приставок –О/-ОБ” (2004), Чарапанаў М.В. (“Сэнсавая структура канцэптаў “свет” і “цемра” і яе моўнае выражэнне” (2003).

Праца С.Г. Варкачова мае на мэце вызначыць канцэпты культуры як адзінку калектыўнай свядомасці, якія маюць моўнае выражэнне і адзначаны этнакультурнай спецыфікай. У прыватнасці, аўтарам разглядаюцца і сістэматызуюцца ўяўленні пра шчасце ў рускай паэзіі XVIII – XX стагоддзяў і апісваюцца вобразныя асаблівасці імя “шчасце”. У выніку даследавання паняційнага кампанента канцэпту “шчасце” на матэрыяле тэкстаў рускай паэзіі аўтар прыйшоў да высновы: этнакультурная спецыфіка згаданага канцэпту вызначаецца перш за ўсё ў семантыцы, звязанай з канцэпцыямі, што склаліся ў грамадстве як жыццёвыя і тэарэтычныя погляды на прыроду і сутнасць шчасця.

Аб’ектам даследавання ў працы В.Н.Паршынай (“Концепт «чужой» в реализации тактики дистанцирования (на материале политического дискурса) (2004) з’яўляецца непасрэдна палітычны дыскурс. Праца заснавана на матэрыяле відэазапісаў моўных паводзін расійскіх палітычных лідэраў. Аўтар звяртаецца да зместу катэгорыі “чужы” шляхам аналізу слоўнікавых дэфініцый. Праведзенае даследаванне дазволіла зрабіць наступныя вывады: вербалізацыя канцэптаў не вычэрпваецца толькі лексемамі, але можа ажыццяўляцца з дапамогай структурных схем сказаў, агульнымі маўленчымі паводзінамі; прыёмы дыстанцыравання ад апанента прадстаўлены не столькі на лексіка-граматычным узроўні, колькі на ўзроўні сінтаксічнай структуры выказвання.

Праца Кашалёва А.Д. (“О концептуальных значениях приставок –О/-ОБ” (2004) прысвечана апісанню найбольш агульных значэнняў прыставак –А/-АБ (-О/-ОБ). Аўтар паказвае, што ўсе або амаль усе значэнні згаданых прыставак можна ахапіць трыма асноўнымі (канцэптуальнымі) значэннямі: ‘знешняе дзеянне’, ‘татальнае дзеянне’, ‘новая якасць’. Агульныя значэнні ўяўляюць сабой даволі абстрактныя, але ў той жа час змястоўныя схемы рэальнасці, якія прыпісваюцца апошняй у працэсе маўленчай дзейнасці чалавека, даючы гэтай рэальнасці сэнсавую інтэрпрэтацыю.

Псіхолаг Н.А. Джэдар’ян (“Представления о счастье в русском менталитете” (1997) аналізуе праблему шчасця ў аспекце рускай культуры і раскрывае некаторыя асаблівасці ўспрымання шчасця/няшчасця ў менталітэце рускага народа. У ходзе працы аўтар прыходзіць да наступных вывадаў: адносіны да шчасця і пакутаў, шчасця-няшчасця складаюць важную характарыстыку самасвядомасці і ў значнай ступені вызначаюць своеасаблівасць духоўнай культуры і нацыянальна-псіхалагічныя рысы рускай ментальнасці. Аўтар разглядае пытанне складаных неадназначных сувязей паміж аптымізмам і задаволенасцю жыццём. Аптымізм, на думку Н.А. Джэдар’яна, з’яўляецца адной з тых яскравых адметнасцей рускага народа, у развіцці якіх значную ролю адыграў фактар шчасця-няшчасця і тое, як ён складваўся ў побыце і гістарычным лёсе народа.

Рознабаковыя сувязі культуры і мовы даследуе прафесар В.А.Маслава, аўтар вучэбных дапаможнікаў “Когнитивная лингвистика” (2004), “Введение в лингвокультурологию” (1997), “Лингвокультурология” (2001). Так, у працы “Поэт и культура: концептосфера Марины Цветаевой» (2004) для аналізу выбраны не толькі пераломныя ў творчасці М.Цвятаевай канцэпты рускай нацыянальнай свядомасці (лёс, прастора, паэт), але і агульнакультурныя (каханне, прырода, час, вечнасць), а таксама ўласна аўтарскія паэтычныя канцэпты (дом, пакой, радасць, стол). Аўтар разглядае праблему ўзаемадзеяння паэта і культуры. У працы выкарыстоўваюцца метады даследавання кагнітыўнай лінгвістыкі і лінгвакультуралогіі, прадэманстраваны прыклад канцэптуальнага аналізу, асветлены тэарэтычныя пытанні метадалогіі і лінгвакультуралогіі.

Калі браць пад увагу той факт, што праблема лінгвакультурнага канцэпту пачала актыўна распрацоўвацца толькі ў 90-х гадах XX стагоддзя, можна гаварыць пра недастатковае вывучэнне гэтага пытання навукоўцамі. Менавіта гэта і абумовіла выбар тэмы дыпломнай работы.

У выніку ўзаемадзеяння чалавека са светам складаюцца яго ўяўленні пра свет, фарміруецца мадэль, якая ў філасофска-лінгвістычнай літаратуры называецца карцінай свету. У апошнія дзесяцігоддзі адной з найбольш важных праблем кагнітыўнай лінгвістыкі стала праблема выяўлення ў свядомасці чалавека цэласнай карціны свету, што фіксуецца мовай. Карціна свету цесна звязана з канцэптуальнай сістэмай і адбіваецца ў мове. Аналіз моўных сродкаў дае магчымасць зразумець, чым адрозніваюцца нацыянальныя культуры, як яны ўзаемадапаўняюць адна адну на ўзроўні сусветнай культуры. Такім чынам, тэма дыпломнай работы бачыцца нам актуальнай, менавіта зыходзячы з праблем, пытанняў і задач, што існуюць у сучаснай кагнітыўнай лінгвістыцы.

Мэта дыпломнай работы – правесці комплексны аналіз вербальных сродкаў рэпрэзентацыі канцэпту “шчасце” на аснове твораў сучаснай беларускай жаночай паэзіі.

Для дасягнення пастаўленай мэты былі акрэслены наступныя задачы:

· выявіць лексічныя сродкі, з дапамогай якіх абазначаецца канцэпт шчасце;

· даследаваць словаспалучальныя магчымасці лексем, што ўваходзяць у склад канцэпту;

· вызначыць вобразна-выяўленчы патэнцыял канцэпту шчасце

Аб’ектам даследавання выступае мова твораў сучаснай беларускай паэзіі.

Прадметам даследавання з’яўляюцца лексічныя сродкі прэзентацыі канцэпту ў творах сучасных беларускіх паэтак.

Матэрыялам даследавання з’яўляюцца вербальныя рэалізацыі кампанента шчасце. Аўтарская картатэка налічвае 450 словаўжыванняў.

Трэба звярнуць увагу на тое, што намі разглядалася менавіта жаночая паэзія (Я.Янішчыц, Е.Лось, А.Каржанеўская, Д.Бічэль-Загнетава, Р.Баравікова, В.Русілка і інш.), бо іх творы насычаны эмацыянальна, ярка выражаюць пачуцці і настрой. У сваіх творах паэткі выяўляюць складанасць душэўнага свету жанчыны, яе псіхалагічны стан, лірыка-драматычныя перажыванні. Гэта вельмі важна, бо само шчасце як лінгвакультурны канцэпт належыць да катэгорыі эмоцый.

Работа складаецца з уводзін, трох раздзелаў, у якіх праведзена даследаванне лексічнай спалучальнасці канцэпту, яго вобразнага выражэння, а таксама заключэння, дзе зафіксаваны высновы даследавання.

У дадатку да работы ў сістэматызаваным выглядзе падагульнены фактычны матэрыял даследавання.


I. Канцэпт з пункту погляду розных навуковых пазіцый

1.1 Паняцце канцэпту ў лінгвістычнай літаратуры

Слова “канцэпт” стала актыўна ўжывацца ў лінгвістычнай літаратуры з пачатку 90-х гадоў. Першапачаткова тэрмін “канцэпт” выкарыстоўваўся надзвычай шырока. Перагляд традыцыйнага лагічнага зместу канцэпту і яго псіхалагізацыя тлумачацца патрэбамі кагніталогіі, у прыватнасці, кагнітыўнай лінгвістыкі, якая засяроджвае ўвагу на суадносінах лінгвістычных дадзеных з псіхалагічнымі [9, с. 64].

З усіх вядомых нам азначэнняў мы аддаём перавагу варыянту, прапанаванага прафесарам Маславай В.А. Канцэпт - аператыўная змястоўная адзінка памяці, ментальнага лексікону, канцэптуальнай сістэмы мовы і мозга, усёй карціны свету, адлюстраванага ў чалавечай псіхіцы [23, с.31]. Паняцце канцэпту перадае ўяўленне пра тыя сэнсы, якімі аперыруе чалавек у працэсе мыслення і якія адлюстроўваюць змест вопыту і ведаў, змест вынікаў усёй чалавечай дзейнасці і працэсаў пазнання свету.

Лінгвакультурны канцэпт ёсць семантычнае ўтварэнне высокай ступені абстрактнасці. На думку вучоных, канцэпт можна было б суаднесці з каранёвай марфемай, што складае аснову словаўтваральнага гнязда.

Р.М.Фрумкіна вызначае канцэпт як “вербалізаванае паняцце, адрэфлексаванае ў катэгорыях культуры” [38, с.14].

Д.С.Ліхачоў пад канцэптам разумеў “свайго роду алгебраічны выраз значэння, якім чалавек аперыруе ў сваім пісьмовым маўленні” [22, с.30].

Часцей за ўсё прадстаўніцтва канцэпту ў мове прыпісваецца слову, а само слова атрымлівае статус імя канцэпту – моўнага знака, які перадае змест паняцця найбольш поўна і адэкватна. Аднак канцэпт, як правіла, суадносіцца больш чым з адной лексічнай адзінкай. Такім чынам, адметнасцю канцэпту з’яўляецца яго суаднесенасць з планам выражэння ўсёй сукупнасці разнародных сінанімічных (уласна лексічных, фразеалагічных і афарыстычных) сродкаў, якія прэзентуюць яго ў мове. У выніку канцэпт суадносіцца з планам выражэння лексіка-семантычнай парадыгмы.

Сувязь канцэпту з вербальнымі сродкамі выражэння адзначаецца ва ўсіх лінгвакультуралагічных азначэннях, аднак адзінства ў поглядах адносна канкрэтных сутнасных адзінак мовы, з якімі суадносіцца канцэпт, у вучоных пакуль няма.

Тэарэтычна адносіны “канцэпт – яго моўная рэалізацыя” можна было б змадэляваць на базе антанімічнай парадыгмы ў лексіцы, якая фіксуе адрозненні ўнутры адной і той жа сутнасці (радасць – гора; шчасце – бяда; каханне – нянавісць). Любы канцэпт убірае ў сябе абагульнены змест мноства формаў выражэння ў натуральнай мове, а таксама ў тых сферах чалавечага жыцця, якія прадвызначаны мовай і немагчымыя без яе; гэта вынік аб’яднання слоўнікавага значэння слова з асабістым вопытам чалавека.

Канцэпт таксама вызначаецца як асноўная адзінка нацыянальнага менталітэту як спецыфічнага індывідуальнага і групавога спосабу светаўспрымання і светаразумення. Канцэпт уключае ў сябе, акрамя прадметнай суаднесенасці, усю камунікатыўна значымую інфармацыю. Перш за ўсё, гэта ўказанне на месца, якое займае гэты знак у лексічнай сістэме мовы: яго парадыгматычныя, сінтагматычныя і словаўтваральныя сувязі.

Трэба звярнуць увагу на існаванне так званых “універсальных канцэптаў”, якія выступаюць у свядомасці ў форме этычных тэрмінаў: добра – дрэнна, маральнае – амаральнае.

Такім чынам, можна вылучыць наступныя рысы канцэпту: 1) гэта мінімальная адзінка чалавечага вопыту ў яго ідэальным уяўленні; 2) гэта асноўная адзінка апрацоўкі, захавання і перадачы ведаў; 3) канцэпт мае рухомыя межы і канкрэтныя функцыі; 4) канцэпт – асноўная адзінка культуры. З гэтага вынікае, што канцэпты прадстаўляюць свет у галаве чалавека, ствараючы канцэптуальную сістэму, а знакі чалавечай мовы кадзіруюць у слове змест гэтай сістэмы [23, с. 36].

Лічым, што менавіта гэтае азначэнне канцэпту найбольш поўна ўбірае яго сістэмаўтваральныя адзнакі, адпавядае сутнасці паняцця. З гэтай прычыны абіраем дадзенае азначэнне як вядучае, базавае ў нашай працы.

1.2 Адзінка шчасце ў лексікаграфічных працах

Дзеля таго каб звесці ў адзінае паняцце ўсе наяўныя ўяўленні пра шчасце, звернемся да лексікаграфічных прац. Зразумела, што для аналізу канцэпту шчасце трэба ўсвядоміць усе значэнні гэтага слова, прыведзеныя ў розных слоўніках.

1. З пункту гледжання этымалогіі (Фасмер М. Этимологический словарь русского языка: В. 4-х т. Т.3 – М.: Прогресс. - 1971. – 827 с.), шчасце – агульнаславянскае слова, якое суадносіцца з чалавекам, што застаўся “з часткай”, гэта значыць са здабычай.

Шчасце, згодна з Тлумачальным слоўнікам беларускай мовы ў 5-ці тамах, мае 3 асноўныя значэнні:

I. Стан поўнай задаволенасці жыццём, пачуцце найвялікшай радасці і задавальнення.

II. Удача, поспех у чым-небудзь. Шчаслівы выпадак, шчаслівае спалучэнне акалічнасцей.

III. Лёс, доля.

Падаецца таксама ўстойлівае спалучэнне са словам шчасце: на шчасце, якое мае значэнне ‘каб былі поспех, удача ў каго-небудзь, каб шанцавала каму-небудзь’; бог шчасця не даў ‘пра няўдачлівага чалавека’.

У Слоўніку сінонімаў і блізказначных слоў маем наступны сінанімічны рад: шчасце, доля, дабро, добрае, памыснасць, фартуна.

Н.Гаўрош (Вобразнае азначэнне ў мастацкіх тэкстах: Слоўнік эпітэтаў беларускай літаратурнай мовы) падае азначэнне паняцця “радасць”: ‘пачуццё вялікай асалоды, задаволенасці’ і наступны рад магчымых азначэнняў да гэтага слова: бязмежная, бясконцая, неабсяжная, вялікая, высокая, святочная, бурлівая, гордая, звонкая, чыстая, светлая, ясная, шчымлівая, вясновая.

Аналіз прыведзеных значэнняў да

***** Скачайте бесплатно полную версию реферата !!! *****
Категория: Литература : зарубежная | Добавил: Lerka
Просмотров: 508 | Загрузок: 2 | Рейтинг: 0.0/0 | Жаловаться на материал
Всего комментариев: 0
html-cсылка на публикацию
BB-cсылка на публикацию
Прямая ссылка на публикацию
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Профиль
Воскресенье
01 Дек 2024
14:40


Вы из группы: Гости
Вы уже дней на сайте
У вас: непрочитанных сообщений
Добавить статью
Прочитать сообщения
Регистрация
Вход
Улучшенный поиск
Поиск по сайту Поиск по всему интернету
Наши партнеры
Интересное
Популярное статьи
Портфолио ученика начальной школы
УХОД ЗА ВОЛОСАМИ ОЧЕНЬ ПРОСТ — ХОЧУ Я ЭТИМ ПОДЕЛИТ...
Диктанты 2 класс
Детство Л.Н. Толстого
Библиографический обзор литературы о музыке
Авторская программа элективного курса "Практи...
Контрольная работа по теме «Углеводороды»
Поиск
Учительский портал
Используются технологии uCoz